Пра зьмену фармату нобэлеўскай цырымоніі паведамілі арганізатары на афіцыйным сайце прэміі.
У Швэцыі, дзе ўручаюцца навуковыя і літаратурныя ўзнагароды, цырымонія адбудзецца ў тэлефармаце з жывымі ўключэньнямі з розных краінаў. Толькі невялікую колькасьць гледачоў дапусьцяць у ратушу Стакгольму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Туск: «Вылучэньне Ціханоўскай і яе мужа Сяргея на Нобэлеўскую прэмію міру стане важным сыгналам»У Осла Нобэлеўскую прэмію міру ўручаць у аўдыторыі Унівэрсытэту Осла. Цырымонія таксама будзе адкрытая для невялікай колькасьці гледачоў, а ляўрэаты змогуць узяць удзел у атрыманьні прэмій асабіста або празь відэасувязь.
Што тычыцца банкету, яго адмянілі ў абодвух гарадах, і сёлетніх ляўрэатаў плянуюць запрасіць на Нобэлеўскі банкет у наступным годзе.