У Чэхіі беларуса асудзілі на 4,5 года за ўдзел у вайне супраць Украіны на Данбасе

Гарадзкі суд Прагі прысудзіў грамадзяніну Беларусі 4,5 года пазбаўленьня волі за ўдзел у вайне супраць Украіны на Данбасе.

Асуджаны Аляксандар Фадзееў, які мае від на жыхарства ў Чэхіі, таксама будзе дэпартаваны на чатыры гады, пастанавіў суд. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Абвінавачаньне прасіла для Фадзеева 15 гадоў пазбаўленьня волі і высылку на нявызначаны тэрмін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чэхіі беларусу за ўдзел у баях супраць Украіны на Данбасе пагражае 15 гадоў турмы

Падсудны Аляксандар Фадзееў адмаўляў сваю віну і заяўляў, што хацеў толькі дапамагчы людзям абараніцца ад «украінскіх фашыстаў», але сам у баях ня ўдзельнічаў, паведамляе чэскае інфармацыйнае агенцтва ČTK. Фадзеева абвінавачвалі паводле артыкула Крымінальнага кодэксу Чэхіі пра «тэракт».