Кіраўнік расейскага «Сбербанка» заявіў, што Нацыянальны банк Беларусі адмаўляе ў рэсурсах камэрцыйным банкам 

Аляксандар Лукашэнка і Герман Грэф. Архіўнае фота.

«БПС-Сбербанк», беларуская дачка расейскага «Сбербанка», мае праблемы зь ліквіднасьцю ў нацыянальнай валюце, як і ўсе астатнія ўдзельнікі рынку, заявіў кіраўнік расейскага банку Герман Грэф у інтэрвію тэлеканалу «Россия-24».

Агенцтва ТАСС цытуе заяву Грэфа: «У нас ёсьць праблемы ў нацыянальнай валюце — беларускім рублі — як ва ўсяго рынку, таму што фактычна Нацыянальным банк Беларусі сёньня спыніў прадастаўляць ліквіднасьць, і крэдытаваньне ў нацыянальнай валюце прыпынілі».

Нацбанк Беларусі абмяжоўвае рэсурсы для камэрцыйных банкаў, каб зьнізіць ціск на валютным рынку. Многія беларускія банкі ўжо заявілі аб прыпыненьні сваіх крэдытных праграм для насельніцтва.