У Радзе Эўропы заклікалі беларускія ўлады неадкладна спыніць парушаць правы чалавека, паколькі іх выкананьне — міжнародны абавязак Беларусі.
«Беларусь ня ёсьць дзяржавай – удзельніцай Рады Эўропы, але яна, як і любая іншая краіна, не павінна ігнараваць свае міжнародныя абавязаньні ў галіне правоў чалавека і нясе поўную адказнасьць у выпадку парушэньня гэтых правоў, асабліва калі гэта адбываецца сыстэматычна», — сказана ў заяве прадстаўніцы Рады Эўропы ў правах чалавека Дуні Міятавіч.
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
У заяве Міятавіч адзначаецца, што, паводле інфармацыі крыніц Рады, супрацоўнікі беларускіх праваахоўных органаў рэгулярна і наўмысна ўжывалі жорсткае абыходжаньне падчас утрыманьня пад вартай да соцень людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У АБСЭ рыхтуецца маніторынгавая місія для расьсьледаваньня падзей у Беларусі«Міжнародная супольнасьць, уключаючы Раду Эўропы, можа адыграць важную ролю, аб’яднаўшы свае намаганьні і ўжыўшы захады, каб гэтыя парушэньні не засталіся беспакаранымі. Я вітаю ўсе зробленыя апошнім часам крокі, у прыватнасьці запуск Маскоўскага мэханізму АБСЭ (для стварэньня незалежнай маніторынгавай місіі для высьвятленьня фактаў падзей у Беларусі. — РС)», — падкрэсьліла яна.