Нямеччына ня можа пачаць расьсьледаваньне замаху на Навальнага

Аляксей Навальны ў шпіталі Charite ў Бэрліне, 19 верасьня 2020

Праваахоўныя органы Нямеччыны ня могуць пачаць расьсьледаваньне замаху на расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага з прычыны таго, што яно адбылося ў чужой юрысдыкцыі.

Па гэта піша газэта Süddeutsche Zeitung.

Меркаваны замах на апазыцыянэра адбыўся ў Расеі, у нямецкай пракуратуры няма законных падставаў пачынаць расьсьледаваньне, паведамляе газэта. Яны маглі б быць, калі б Навальны быў зьвязаны зь Нямеччынай або калі б стан ягонага здароўя пагоршыўся на тэрыторыі краіны. Аднак да таго моманту расьсьледаваньне ўваходзіць у юрысдыкцыю расейскіх праваахоўных органаў.

Навальны быў шпіталізаваны ў канцы жніўня ў лякарню ў Омску. Нямецкі ўрад заявіў, што ён быў атручаны баявым хімічным атрутным рэчывам «Навічок». Мяркуецца, што атручэньне адбылося ў Томску.

Паплечнікі апазыцыянэра адразу пасьля яго шпіталізацыі запатрабавалі распачаць крымінальныя справы паводле артыкулаў аб замаху на жыцьцё грамадзкага дзеяча і тэрарызьме. Правесьці расьсьледаваньне замаху Расею заклікалі ЗША, Эўразьвяз. Расейскія ўлады сьцьвярджаюць, што падставы для распачацьця крымінальнай справы няма. Пракуратура і паліцыя Нямеччыны па факце шпіталізацыі праводзяць дасьледчыя праверкі.