Эўразьвяз перанёс пытаньне пра санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.

Эўразьвяз перанёс пытаньне пра беларускія санкцыі, бо міністры замежных спраў сёньня ня здолелі дамовіцца. Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.

«Міністры абмеркавалі пытаньне санкцый. І нягледзячы на тое, што ёсьць дакладнае жаданьне зацьвердзіць гэтыя санкцыі, было немагчыма зрабіць гэта сёньня, бо неабходнай аднагалоснасьці не ўдалося дасягнуць. Гэтае пытаньне цяпер будзе разгледжана кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў пазьней на гэтым тыдні».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэст у шахце. Што адбываецца на 44-ы дзень беларускіх пратэстаў