Прадстаўнік прэс-службы УУС Менскай вобласьці Сяргей Чабатароў сказаў Свабодзе, што ў Салігорску на «Беларуськаліі» затрымалі 22 чалавекі.
«Цяпер зь імі разьбіраюцца: можа, кагосьці адпусьцяць; спатрэбіцца час, каб разабрацца, хто ўдзельнічаў у акцыі, а хто не. Магчыма таксама, што ня ўсе сярод затрыманых шахтары».
Міліцыя затрымала больш за 20 чалавек, якія выйшлі падтрымаць шахтара Алега Кудзёлку, што адмовіўся падымацца з шахты на знак пратэсту супраць фальшывых выбараў і гвалту ў краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шахтара Кудзёлку, які адмовіўся ўздымацца на зямлю, адвезьлі ў псыха-нэўралягічны дыспансэр, ягоных калегаў затрымалі