Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, зробленага літоўскім сацыялягічным цэнтра Vilmorus на замову агенцтва BNS. Вынікі апытаньня апублікавала газэта Lietuvos rytas.
Паводле апытаньня, 38,5% рэспандэнтаў падтрымліваюць цяперашнюю палітыку Вільні адносна Беларусі; 5,8% апытаных лічаць, што рэакцыя літоўскіх уладаў на падзеі ў Беларусі нават занадта лагодная; кожны чацьвёрты ацэньвае яе як занадта жорсткую; 31% апытаных ня маюць думкі на гэты конт.
- Літва, не чакаючы рашэньня Эўразьвязу, увяла ўласныя візавыя санкцыі.
- Літоўскі Сэйм прызнаў Сьвятлану Ціханоўскую народна выбраным лідэрам Беларусі.
- Літоўскі парлямэнт — адзіны ў Эўразьвязе, які прыняў такое рашэньне.
17 верасьня Аляксандар Лукашэнка зьвярнуўся да народаў Літвы, Польшчы і Ўкраіны: «Спыніце сваіх вар’ятаў-палітыкаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Літвы: пытаньне ў цане, якую Лукашэнка заплаціць за падтрымку Расеі