20 верасьня ўрад Расеі зьняў абмежаваньні па палёты ў Расею для грамадзянаў яшчэ 4 дзяржаваў — Беларусі, Казахстану, Кіргізстану і Карэі.
Грамадзянам гэтых дзяржаваў і тым, хто мае там від на жыхарства, дазваляецца ўезд у Расею праз паветраныя пункты пропуску. Расейцы ў сваю чаргу таксама могуць бесьперашкодна паляцець у любую з гэтых краінаў.
Палёты будуць выконвацца з пэрыядычнасьцю адзін раз на тыдзень. Авіязносіны з Беларусьсю (Менск), Казахстанам (Нур-Султан) і Кіргізстанам (Бішкек) адновіцца 21 верасьня, з Паўднёвай Карэяй (Сэул) — 27 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Літвы: пытаньне ў цане, якую Лукашэнка заплаціць за падтрымку Расеі