Праваабаронцы «Вясны» зьбіраюць сьпісы затрыманых у Менску і рэгіёнах падчас Маршаў справядлівасьці 20 верасьня ў розных гарадах Беларусі.
Сёньня падчас акцый пратэсту ў Менску, Берасьці, Горадні, Гомлі, Магілёве, Бабруйску, Наваполацку, Салігорску, Дзяржынску, Ваўкавыску адбыліся кропкавыя затрыманьні дэманстрантаў.
Паводле стану на 23.00 праваабаронцам вядомыя прозьвішчы ўжо 166 затрыманых у Менску і агулам 69 затрыманых — у рэгіёнах. Сьпіс дапаўняецца.
Сярод дастаўленых у пастарункі — вядомы горадзенскі гісторык, доктар навук Алесь Смалянчук, магілёўскія журналісты Аліна Скрабунова і Аляксандар Сідарэўскі, а таксама Алег Маісееў, давераная асоба кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жорсткі разгон маршу ў Горадні, затрымалі цяжарную жанчыну. ВІДЭАТаксама ў Горадні зь невядомых прычын быў спынены аўтамабіль, экіпаваныя сілавікі выбілі шкло, выцягнулі і брутальна затрымалі кіроўцу. Машына так і засталася з адчыненымі дзьвярыма на дарозе.