Паводле відавочцаў, у Горадні лік затрыманых удзельнікаў маршу ідзе на дзясяткі.
На адным зь відэа бачна, як экіпаваныя сілавікі цягнуць жанчыну на позьнім тэрміне цяжарнасьці. Чутна, што яна крычыць захопнікам пра свой стан, але тыя ігнаруюць.
Пазьней высьветлілася, што жанчыну завуць Вераніка, яна на 30-м тыдні цяжарнасьці. Пазьней яе адпусьцілі.
На іншым відэа такія ж сілавікі ў шлемах за рукі і ногі прыцягнулі да аўтобуса мужчыну. Там высьветлілася, што ён без прытомнасьці. Ягоны далейшы лёс пакуль невядомы.