Міністар абароны Літвы Раймундас Каробліс заявіў, што Літва не паддасца на правакацыі беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, які загаварыў пра пагрозу вайны, але ўважліва ацэньвае сытуацыю з магчымай дыслякацыяй расейскіх узброеных сіл, паведамляе партал DELFI.
«Наша пазыцыя па-ранейшаму палягае ў тым, што ня варта паддавацца на правакацыі; мы ня лічым, што трэба рэагаваць спэцыфічна, што ёсьць нейкія пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасьці або сувэрэнітэту», — сказаў міністар.
«Літоўская армія з саюзьнікамі працягвае сваю звычайную дзейнасьць, мы ня думаем, што мы павінны мяняць свае графікі, нягледзячы на тыя выклікі, якія зыходзяць ад лідэра суседняй краіны», — дадаў Р. Каробліс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы пра заявы Лукашэнкі: «Гэта рэакцыя неадэкватнага чалавека»