Па стане на раніцу 20 верасьня ў чарзе на ўезд ва Ўкраіну праз пункт пропуску «Выступовічы» на мяжы зь Беларусьсю знаходзілася каля 600 транспартных сродкаў і 300 на выезд. Як паведамляе прэсавая служба Кіеўскай мытнай службы, за апошнія суткі сытуацыя ў Выступовічах значна пагоршылася.
«Зь мінулай ночы кіроўцы грузавікоў ствараюць перашкоды для праходжаньня бітумных грузавікоў (бітум — адзін з відаў нафтапрадуктаў. — РС) у зону мытнага кантролю. Гэта не спрыяе рытмічнаму пераходу транспартных сродкаў праз мытную мяжу і афармленьню тавараў. Усяго з поўначы 19 верасьня ў пункце пропуску «Выступовічы» зарэгістраваны 331 транспартны сродак, у тым ліку 201 транспартны сродак (61 бітумны грузавік), які ўяжджае ва Ўкраіну. З прычыны абмежаванага тэрміну захоўваньня бітуму Кіеўская мытня прыклала асаблівыя намаганьні для таго, каб бітум транспартаваўся без прамаруджваньня. Але з поўначы 20 верасьня мытнікі змаглі аформіць толькі 6 бітумных грузавікоў», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 570 паломнікаў-хасідаў пакідаюць мяжу Беларусі і Ўкраіны. 1000 яшчэ застаеццаПаведамляецца, што кіраўніцтва Кіеўскай мытні Дзяржаўнай мытнай службы накіравалася ў пункт пропуску «Выступовічы» для ўрэгуляваньня сытуацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская мытня скардзіцца, што Літва прапускае мала машын у БеларусьЗатор на ўкраінска-беларускай мяжы ў пункце пропуску «Выступовічы» ўзьнік з прычыны закрыцьця пункта пропуску на іншым участку ўкраінска-беларускай мяжы. Калі ўрад Украіны прыняў рашэньне закрыць пункт пропуску «Новыя Ярылавічы» ў Чарнігаўскай вобласьці з прычыны наплыву паломнікаў-хасідаў, некаторыя зь іх пераехалі ў пункт пропуску «Выступовічы» ў Жытомірскай вобласьці.