Экс-кандыдатка на прэзыдэнта падтрымала пратэстоўцаў і тых, хто ня змог выйсьці на вуліцу.
«Сёньня тысячы чалавек выйшлі сьмела адстойваць сваю волю на вуліцы сваіх гарадоў. Я ж хачу зьвярнуцца да тых, хто не адважыўся гэта зрабіць. Я разумею гэта. І я веру ў кожнага беларуса і падтрымліваю ўсіх вас. Калі вы ня можаце ісьці на вуліцы, вы ўсё роўна можаце быць карыснымі. Вы можаце прыдумляць ідэі для плякатаў, шыць сьцягі, дапамагаць вызваляць блізкіх, падтрымліваць інфармацыйна», — перадае словы Ціханоўскай яе тэлеграм-канал Пул Першай.
«Наша краіна назаўжды зьмянілася, і кожны цяпер мае значэньне, кожны важны. Нават калі вы ня выйшлі на вуліцу сёньня — вы можаце зрабіць крок насустрач новай Беларусі заўтра. Кожны можа зрабіць учынак, які паўплывае на будучыню нашай краіны. Наша ўзаемадапамога і ёсьць наша сіла», — лічыць Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маршы справядлівасьці» ў Беларусі. Што адбываецца на 43-і дзень пратэстаў