Былы савецкі хімік, які цяпер жыве ў ЗША, лічыць, што Аляксею Навальнаму для аднаўленьня здароўя спатрэбіцца прыкладна адзін год. Віл Мірзаянаў, адзін з распрацоўнікаў атрутнага рэчыва «Навічок», папрасіў прабачэньня ў эфіры тэлеканалу «Дождь» у Аляксея Навальнага.
«Прыношу свае глыбокія прабачэньні Навальнаму за тое, што я ўдзельнічаў у гэтым злачынным бізнэсе — распрацоўцы гэтага рэчыва, якім ён атруціўся». Гэтыя словы прыводзіць расейскае выданьне «Коммерсантъ».
«Падобна на тое, усе сымптомы ён пераадолеў, выжыў. Мабыць, Навальнаму давядзецца набрацца цярпеньня. Але ўрэшце ён павінен быць здаровы», — сказаў Мірзаянаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі апазыцыянэр Навальны напісаў першы пасьля комы пост у фэйсбукуНа думку Мірзаянава, сытуацыя зь немагчымасьцю напісаць словы на дошцы, пра якую расказаў Навальны, зьвязаная з праблемамі перадачы сыгналаў ад галаўнога мозгу да функцыянальных органаў, паколькі малекулы «Навічка» перашкаджаюць расшчапленьню бялку, які адказвае за перадачу такіх сыгналаў. На гэтае выказваньне навукоўца зьвярнула ўвагу «Нямецкая хваля».