Расейскія пранкеры разыгралі кіраўніка Эўрапарлямэнту ад імя Ціханоўскай

Давід Сасолі

Пранкер Аляксей Сталяроў (Лексус) апублікаваў запіс гутаркі нібыта Сьвятланы Ціханоўскай і прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы са старшынём Эўрапейскага парлямэнту Давідам Сасолі.

Ролі Ціханоўскай і Наўседы выканалі пранкеры.

Па выніках 23-хвіліннай размовы Сасолі запрасіў «Ціханоўскую» ў Эўрапейскі парлямэнт і паабяцаў падтрымаць усю беларускую апазыцыю.

Размова адбылася на італьянскай і ангельскай мовах.

«Вядома, мы разумеем, наколькі важная ваша дапамога (зьвяртаецца да пранкера, які гаворыць ад імя Наўседы. — РС), і мы асабліва былі рады бачыць спадарыню Ціханоўскую тут, у парлямэнце. Я думаю, гэта будзе вельмі важна ў сувязі з вашым эўрапейскім успрыманьнем», — сказаў Давід Сасолі падчас размовы, транскрыпцыю якой апублікавалі пранкеры.

Аднак уся размова з боку эўрапейскага чыноўніка была стрыманая і дыпляматычная, без сэнсацыйных заяваў або абяцаньняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 310 тысяч чалавек падтрымалі Каардынацыйную раду на плятформе «Голас»