Шасьцігадовы Арцём Лазарчык нарэшце вярнуўся дамоў. Напярэдадні яго са школы накіравалі ў сацыяльны прытулак, бо маці не прыйшла па яго ў час — яе затрымалі з палітычных матываў. Іншым родным настаўніца і дырэктарка вырашылі проста не тэлефанаваць. А навошта?
Сытуацыя, калі з бацькамі фактычна распраўляюцца, выкарыстоўваючы дзяцей, для Беларусі зусім ня новая, але менш жахлівай яна ад гэтага не становіцца. На актывістак ціснулі такім чынам і раней, дый увогуле ўвесь Дэкрэт № 18 быццам створаны для ціску на дарослых, а ня дзеля абароны дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сказалі, што сына ніхто не адбіраў». Праз два дні Алене Лазарчык вярнулі 6-гадовага сына АрцёмаУ камэры на Акрэсьціна са мной сядзелі дзьве жанчыны, як яны самі казалі, — па 18-м дэкрэце. Іх дзеці цяпер у прытулках, а маці трапілі на 15 сутак кожная за тое, што ня выйшлі адзін дзень на працу. Ці ўзорныя яны маці? Безумоўна, не. Да іх можна выставіць шмат разнастайных і вельмі справядлівых прэтэнзій. Але ці дапамагла ім адседка сацыялізавацца, стаць больш адказнымі? І ці дапамагла гэтая адседка іхным дзецям? Таксама не.
Зрэшты, дзяржава і ня ставіла перад сабой задачу неяк дапамагчы гэтым жанчынам і іхным дзецям. Дзяржаве проста трэба, каб быў парадачак. А якой цаной ён будзе дасягнуты і колькі дзяцей займеюць псыхалягічныя траўмы ў працэсе — гэта чыноўнікаў і чыноўніц ня надта хвалюе. Яны «проста выконваюць загад» і сьвята вераць, што робяць усё правільна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сказалі, што сына ніхто не адбіраў». Праз два дні Алене Лазарчык вярнулі 6-гадовага сына АрцёмаДумкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.