Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракамэнтаваў агенцтву БелТА, як афіцыйны Менск ацэньвае інфармацыю пра ўдзел 21 верасьня кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай у паседжаньні Рады міністраў замежных спраў Эўразьвязу.
«Гэта магло быць сьмешна і кур’ёзна, каб не было так сумна. Відавочна, што такія дзеяньні зьяўляюцца нахабным і непрыкрытым умяшаньнем ува ўнутраныя справы нашай краіны і поўнай непавагай да яе грамадзянаў, — заявіў Глаз. — Навошта наагул праводзіць выбары, калі можна прызначыць звонку зручнага ўва ўсіх адносінах суб’екта і рабіць выгляд, што выстройваеш зь ім дачыненьні? Пасьля такіх крокаў ужо нікому ня трэба даказваць, што рэалізуецца курс на падрыў сувэрэнітэту Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі: адказ на магчымыя санкцыі Эўразьвязу можа закрануць працу замежных СМІ ў БеларусіПаводле прэс-сакратара замежнапалітычнага ведамства, «прынцыповая і зразумелая» пазыцыя Беларусі даведзена як да прадстаўніка Эўразьвязу ў Менску, так і да адпаведных асобаў у Брусэлі.