У ізалятары часовага ўтрыманьня Гомля з 13 верасьня галадае на знак пратэсту супраць затрыманьня Аляксандр Лукомскі.
Пра гэта паведамілі Свабодзе яго былыя сукамэрнікі, якія выйшлі на волю пасьля 5-дзённага пакараньня.
44-гадовага Аляксандра затрымалі ў нядзелю пасьля Маршу герояў і пакаралі арыштам на 10 содняў.
Былыя сукамэрнікі расказалі, што Аляксандру цяжка, ён практычна ўвесь час ляжыць на ложку, а адміністрацыя не зьвяртае на яго ўвагу. Сытуацыя ўскладняецца тым, што цяпер у Гомлі няма блізкіх Аляксандра, якія маглі б перадаць яму рэчы ці кнігі. У гомельскім ІЧУ перадачы прымаюць толькі ад блізкіх сваякоў.