Заява сябры прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай аб завядзеньні крымінальнай справы па факце яе выкраданьня і пагрозаў накіраваная ў МУС Беларусі для праверкі, паведамілі ў штабе экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі.
Сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву невядомыя затрымалі 7 верасьня, яе хацелі сіламоц вывезьці ва Ўкраіну, але на мяжы яна парвала свой пашпарт.
9 верасьня Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што Калеснікава арыштаваная ў справе аб закліках да захопу ўлады. Яе адвакат сказала, што сама Калесьнікава расцэньвае тое, што адбылося зь ёй, як выкраданьне. Цяпер яна знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Жодзіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад аркестру да вялікай палітыкі. Хто такая Марыя Калесьнікава10 верасьня адвакатка перадала ў Сьледчы камітэт заяву падабароннай аб завядзеньні крымінальнай справы па факце выкраданьня і пагрозаў яе жыцьцю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марыі Калесьнікавай выставілі афіцыйнае абвінавачаньне