«Фонд салідарнасьці BYSOL / Belarus solidarity foundation» для дапамогі тым, хто страціў працу з палітычных прычынаў, запачаткаваў новую ініцыятыву INeedHelpBy.
INeedHelpBy — гэта ініцыятыва, накіраваная на прадуктовую дапамогу страйкоўцам або звольненым з палітычных прычынаў працаўнікам заводаў, а таксама іхным сем’ям.
З дапамогай Telegram-боту @INeedHelpBY_bot кожны ахвотны можа дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу, або адправіць заяўку на атрыманьне дапамогі.
Тэлеграм-бот будзе злучаць сем’і, якія маюць патрэбу ў харчовай дапамозе, з памочнікамі. Памочнік атрымае сьпіс крамаў, у якіх зможа замовіць прадукты праз інтэрнэт.
«Мы верым, што наш праект палегчыць жыцьцё многім беларускім семʼям. Сёньня мы разам як ніколі! І мы можам дапамагчы тым, хто апынуўся ў цяжкай жыцьцёвай сытуацыі. Ніхто не павінен заставацца адзін!» — адзначаюць арганізатары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лічба дня: 6,1 мільёна даляраў сабралі для падтрымкі пацярпелых ад гвалту і звальненьня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «30% — гэта сілавікі». Хто зьвяртаецца па дапамогу фондаў беларускай салідарнасьці і як яны працуюць