Ніна Рыгораўна Багінская — 73-гадовая беларуская актывістка, вядомая актыўным удзелам ў пратэстных акцыях, на якія заўсёды выходзіць зь бел-чырвона-белым сьцягам, стала гераіняй твораў мастакоў.
Апошнім часам яна стала жывым сымбалем беларускага дэмакратычнага руху за перамены, а таксама крыніцай натхненьня для мастакоў, якія малююць сучасныя падзеі ў Беларусі. Выданьне chrysalismag.by сабрала падборку малюнкаў з выявай Ніны Багінскай.