Менчуку Сьцяпану Латыпаву, які абараняў ад сілавікоў мурал з выявамі «дыджэяў перамен», вызначылі меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.
«Скончыліся 72 гадзіны ад моманту затрыманьня і ён ня выйшаў», — адзначыў БелаПАН яго адвакат Ільля Пярхальскі. Да гэтага дня Сьцяпан Латыпаў знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсьціна. Дзе ён цяпер, яго абаронца дакладна ня ведае, бо ня змог зьвязацца са сьледчымі органамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра Сьцяпана Латыпава, абаронцу муралу на «плошчы Перамен», якому пагражае крымінальны артыкулСьцяпана Латыпава падазраюць паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Затрымалі яго 15 верасьня ў двары ягонага дому на вуліцы Чарвякова, двор якога атрымаў народную назву «Плошча перамен».
Там вывешваюць бел-чырвона-белыя сьцягі, а на трансфарматарнай будцы выяўляюць двух дыджэяў, якія 6 жніўня ўключылі песьню Віктара Цоя «Перемен» на афіцыйным мерапрыемстве ў Кіеўскім сквэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Плошча Перамен» у Менску, якую штовечар пільнуюць міліцыянты. ВІДЭАЛатыпаў быў схоплены, калі абараняў будку з выявай дыджэяў ад сілавікоў, якія чарговым разам сабраліся зьнішчыць малюнак. На просьбу назвацца невядомыя ў цывільным і ў масках яго затрымалі, пазьней у ягонай кватэры ўчынілі ператрус.