Выпускнікі і супрацоўнікі фізычнага факультэту БДУ адправілі зварот у Нацыянальны сход Беларусі з заклікам спыніць гвалт, аднавіць вяршэнства закону і правесьці новыя выбары прэзыдэнта з выкананьнем заканадаўства.
Тэкст у рэдакцыю Tut.by даслалі яго аўтары. Зварот складзены на беларускай і расейскай мовах, подпісы пад ім зьбіраліся 2-17 верасьня.
«Разумеючы законы разьмеркаваньня імавернасьцяў, лёгіку матэматычнай статыстыкі, абапіраючыся на сьведчаньні парушэньняў падчас выбарнага працэсу і кіруючыся арт. 1,3 Канстытуцыі Беларусі, мы патрабуем прызнаць вынікі выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь несапраўднымі», — адзначаецца ў звароце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пераможцы алімпіяд па замежных мовах запісалі відэазварот, у якім выступілі за новыя выбары. ВІДЭАТаксама ўдакладняецца, што падзеі, якія суправаджалі прэзыдэнцкія выбары, характарызуюцца грубымі парушэньнямі Канстытуцыі краіны і Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.
Падпісанты заклікаюць спыніць гвалт, прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у зьбіваньні і забойствах мірных грамадзянаў, вызваліць палітычных вязьняў і правесьці новыя, сумленныя выбары.
Сваёй акцыяй выпускнікі і супрацоўнікі фізфаку выказваюць салідарнасьць і маральную падтрымку беларускаму грамадзтву, якое адстойвае свае канстытуцыйныя правы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія навукоўцы і творцы просяць міжнародную супольнасьць дапамагчы наладзіць перамовы ў краінеАгулам падпісаліся больш за 350 чалавек, сярод іх фізыкі выпуску ад 1956 да 2020 гадоў. У гэтым пераліку таксама першы кіраўнік незалежнай Беларусі, былы загадчык катэдры ядзернай фізыкі Станіслаў Шушкевіч. Зварот падтрымалі і некаторыя дзейныя выкладчыкі, дацэнты, кандыдаты навук.