Словы Лукашэнкі пра закрыцьцё мяжы зь Літвой, Польшчай, а таксама аб узмацненьні мяжы з Украінай дэманструюць жаданьне ўскласьці адказнасьць за крызіс у краіне на зьнешнія сілы. Такое меркаваньне ў чацьвер у эфіры нацыянальнага радыё LRT агучыў міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.
«Гэта выклікана жаданьнем любой цаной прадэманстраваць прысутнасьць нейкай [зьнешняй] пагрозы, — заявіў ён. — Калі такой пагрозы няма, яе трэба знайсьці».
Як паведамілі раней у МУС Літвы, рух транспарту празь літоўска-беларускую мяжу адбываецца без якіх-небудзь затрымак у звычайным парадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МУС Украіны: Лукашэнка падобна зусім зьехаў з глуздуУ чацьвер, выступаючы ў Менску, Лукашэнка заявіў, што Беларусь вымушана закрыць дзяржащную мяжу зь Літвой, Польшчай, а таксама ўзмацніць мяжу з Украінай. Ён зьвярнуўся да народаў гэтых трох краін з заклікам спыніць сваіх палітыкаў і ня даць разьвязаць «гарачую вайну».