Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі яшчэ 12 чалавек, абвінавачаных у арганізацыі «масавых беспарадкаў».
Шэрагу асобаў прад’яўленыя абвінавачаньні паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэксу («масавыя беспарадкі») — Cяргею Капанцу, Дзянісу Кірэшчанку, Аляксею Караткову, Станіславу Міхайлаву, Алене Маўшук, Алегу Мазгову, Дэвіду Масьціцкаму, Мікалаю Сасеву, Ігару Салаўю, Ягору Сугойдзю, Дзянісу Чыкалёву, Вячаславу Шэлямету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму». Мужчына, які ўпаў з аўтазаку, стаў фігурантам справы аб масавых беспарадкахУ сваёй заяве ад 10 жніўня беларуская праваабарончая супольнасьць асудзіла дзеяньні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасьць за тое, што адбылося 9 жніўня і ў наступныя дні, на ўлады краіны.
«Лічым неабходным адзначыць, што дэманстрантамі не зьдзяйсьняліся дзеяньні, якія ахопліваюцца дыспазыцыяй артыкула 293 КК і, адпаведна, ня могуць кваліфікавацца масавымі беспарадкамі. Удзельнікі пратэстаў не ўчынялі падпалаў, пагромаў, не зьнішчалі маёмасьць і не аказвалі збройнага супраціву праваахоўным органам», — гаворыцца ў супольнай заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жанчына знайшла выкрадзенага мужа па фота, яго таемна абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаўУ гэтым зьвязку перасьлед згаданых раней асобаў праваабаронцы разглядаюць як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй грамадзянамі свабоды мірных сходаў і выказваньня сваёй думкі адносна абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Усе 12 чалавек прызнаныя палітычнымі зьняволенымі.
Агулам ад пачатку кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў палітычнымі вязьнямі ў Беларусі названыя 70 чалавек.