Прэм'ер-міністры Польшчы і Літвы Матэвуш Маравецкі і Саўлюс Сквярняліс падчас міжурадавых кансультацый падпісалі дэклярацыю аб стратэгічным партнэрстве і Беларусі.
Бакі выказалі ў дэклярацыі падтрымку сувэрэнітэту, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі, паведамляе Польскае агенцтва друку. Урады Польшчы і Літвы таксама падтрымліваюць імкненьне беларускага народу жыць у свабоднай і дэмакратычнай дзяржаве, якая кіруецца лідэрамі, абранымі на свабодных і справядлівых выбарах.
Урады асудзілі гвалт і заклікалі як мага хутчэй правесьці свабодныя і справядлівыя прэзыдэнцкія выбары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча адкрыла мяжу для беларусаў, умовай застаецца 10-дзённы карантын