Эўразійскі банк разьвіцьця (ЭАБР) будзе гатовы разгледзець магчымасьць замяшчэньня Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР), калі той выйдзе з праектаў у Беларусі, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» намесьнік старшыні праўленьня ЭАБР Андрэй Крайні.
Ён дадаў, што ў «банка ўжо ёсьць такі вопыт у Расейскай Фэдэрацыі, калі Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця вырашыў спыніць сваю дзейнасьць з прычыны рэжыму санкцыяў».
Цяпер у крэдытным партфэлі ЭАБР Беларусі (краіна далучылася да банку ў 2009 годзе, ад таго часу ў Менску знаходзіцца яго прадстаўніцтва) належыць 22,7%, наперадзе — Расея (36,3%) і Казахстан (38,1%), адзначыў Крайні. «За апошні час мы істотна нарасьцілі фінансаваньне праектаў у краіне. На сёньня бягучы інвэстыцыйны партфэль складае $ 971,1 млн. Усяго ў разьвіцьцё Беларусі ЭАБР уклаў $ 1 млрд 815,8 млн», паінфармаваў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт не пагадзіўся лічыць Лукашэнку прэзыдэнтам і прапанаваў санкцыіЭўрапарлямэнт прыняў 17 верасьня рэзалюцыю, якая прадугледжвае спыненьне апэрацыяў ЭБРР і Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку зь дзяржаўным сэктарам Беларусі.
ЭАБР — рэгіянальны банк разьвіцьця, заснаваны Расеяй і Казахстанам у 2006 годзе. Удзельніцамі банку зьяўляюцца шэсьць дзяржаваў: Армэнія, Беларусь Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Расея.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь створыць Раду ў справе замежных інвэстыцый, сустаршынём стане кіраўнік ЭБРРУ траўні сёлета тагачасны прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Румас заклікаў кіраўніка Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) Суму Чакрабарці адкрыць наўпроставыя крэдытныя лініі на найбуйнейшыя дзяржбанкі і прадставіць рэсурсы для найбуйнейшых транспартных дзяржпрадпрыемстваў – «Беларускай чыгункі» і аэрапорта «Менск».
Раней урад Беларусі заяўляў пра зацікаўленасьць у прыцягненьні ад ЭБРР каля $ 1 млрд у 2020 годзе. Прэс-служба банку паведамляла аб гатоўнасьці прадставіць рэсурсы, супастаўныя з абʼёмам крэдытаваньня ў 2019 годзе, то бок, на ўзроўні 400 млн эўра.