32-гадовы мянчук страціў частку ступні ад выбуху сьвятлашумавой гранаты. ВІДЭА

Ноччу 10 жніўня Георгі Сайкоўскі вяртаўся дадому каля мэтро «Пушкінская»​ ў Менску. Калі да пад’​езду заставалася 200 мэтраў, у яго пад нагамі выбухнула сьвятлашумавая граната. Людзі дапамаглі дабрацца да лякарні.

Раніцай хлопец зразумеў, што пасьля апэрацыі ў яго фактычна не засталося ступні. Наперадзе ў Георгія цяжкі працэс рэабілітацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень-2020. Мы — сьведкі. „У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму“. АБНАЎЛЯЕЦЦА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшаў на прабежку — зламалі хрыбетнік. Як пабілі былога трэнэра зборнай у плаваньні. Відэа
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стаяў катавальны аўтазак». Расказ менскага студэнта, якога жорстка зьбілі сілавікі і адрэзалі яму валасы