Дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзь Коршунаў напісаў на Facebook, што апошнім днём яго працы ў інстытуце будзе 18 верасьня.
Прычыны ён не называе, але піша: «Сёлета абставіны склаліся такім чынам», што яму давялося «прасіць звольніць паводле згоды бакоў».
У чэрвені кіраўнік Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў пацьвердзіў у інтэрвію «Народнай волі», што ў сакавіку – пачатку красавіка 2020 году ў дасьледаваньні інстытуту рэйтынг даверу да Лукашэнкі ў Менску быў 24%, а да ЦВК — 11%.