Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 16 верасьня.
Галава Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен у сераду заявіла, што ў Эўразьвязе падтрымліваюць беларускі народ і лічаць, што ён мае права самастойна вырашаць свой лёс, а ня быць проста «шахматнай фігурай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жорсткі адказ уладаў — ганебны». Старшыня Эўракамісіі падрымала беларусаўЭўрапейскі парлямэнт падрыхтаваў рэзалюцыю па Беларусі, у якой пацьвярджае, што не прызнае вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і што пасьля заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі ня будзе лічыць яго прэзыдэнтам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт прапануе не праводзіць у Беларусі чэмпіянат сьвету па хакеі-2021 і спыніць фінансаваньне падуладных структураўНа думку Сьвятланы Ціханоўскай, Аляксандар Лукашэнка павінен атрымаць гарантыі бясьпекі ў выпадку ягонай згоды на перадачу ўлады і арганізацыю новых выбараў. Яна сказала пра гэта ў інтэрвію ўкраінскаму інтэрнэт-выданьню lb.ua.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Лукашэнка, калі сыдзе мірна, атрымае гарантыі бясьпекі»Сьвятлана Ціханоўская пагаварыла з старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і падзякавала ёй за шматгадовую працу на карысьць незалежнай і свабоднай Беларусі і за падтрымку беларускай дыяспары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская паразмаўляла са старшынёй Рады БНР Івонкай СурвілайПрэзыдэнтка Славаччыны Зузана Чапутава патэлефанавала ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, сябру Каардынацыйнай рады Сьвятлане Алексіевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтка Славаччыны патэлефанавала Сьвятлане АлексіевічФотакарэспандэнтаў Аляксандра Васюковіча, Уладзя Грыдзіна і іхнага сябра Ягора Калягіна прызналі вінаватымі ў парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Васюковіч і Грыдзін атрымалі па 11 сутак арышту, Калягін — 540 рублёў штрафу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фотакарэспандэнтам Васюковічу і Грыдзіну прысудзілі па 11 сутак арышту за несанкцыянаваную акцыюМарыі Калесьнікавай выставілі абвінавачаньне па ч.3 ст.361 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем СМІ і сеткі Інтэрнэт»). Яна застаецца пад вартай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марыі Калесьнікавай выставілі афіцыйнае абвінавачаньнеУнучкі Лукашэнкі — Анастасія і Дар’я — забралі дакумэнты зь ліцэю БДУ. Зь ліцэю дзяўчаты сышлі, правучыўшыся ўсяго тыдзень. Раней дакумэнты зь ліцэю забраў Мікалай Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Унучкі Лукашэнкі забралі дакумэнты зь ліцэю БДУ, як раней і КоляКабінэт міністраў Украіны 16 верасьня закрыў пункт пропуску «Новыя Ярылавічы» на мяжы зь Беларусьсю ў Чарнігаўскай вобласьці, дзе назьбіралася больш за паўтысячы габрэйскіх паломнікаў-хасідаў, і заклікаў Менск «не даваць ім надзеі», што іх пусьцяць ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў закрыў мяжу зь Беларусьсю на ўчастку, дзе сабраліся хасіды, і заклікаў Менск «не даваць ім надзею» на ўезд ва ЎкраінуПавал Латушка і Ігар Ляшчэня пазбаўленыя дыпляматычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў сувязі з учынкамі, якія ганьбяць дзяржаўную (дыпляматычную) службу. Адпаведныя ўказы Аляксандар Лукашэнка падпісаў 16 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадараў Латушку, Ляшчэню і Марковіча пазбавілі дыпляматычнага рангу