Павал Латушка і Ігар Ляшчэня пазбаўленыя дыпляматычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў сувязі са зьдзяйсьненьнем учынкаў, якія ганьбяць дзяржаўную (дыпляматычную) службу.
Адпаведныя ўказы Аляксандар Лукашэнка падпісаў 16 верасьня, паведамілі БелТА ў прэс-службе Лукашэнкі.
Яшчэ адным указам Аляксандар Лукашэнка вызваліў Васіля Марковіча ад пасады амбасадара ў Латвіі і пазбавіў яго дыпляматычнага рангу за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка: Калі Ціханоўская абвесьціць сябе прэзыдэнтам, мы павінны яе падтрымацьБылы амбасадар і экс-міністар культуры Павал Латушка нядаўна ўвайшоў у склад прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, а былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня выступіў са зваротам, у якім заклікаў спыніць гвалт у Беларусі.
Амбасадара Васіля Марковіча нядаўна выклікалі ў латвійскі МЗС для тлумачэньня заяваў Лукашэнкі пра тое, што пратэсты ў Беларусі фінансуюцца ў тым ліку з Латвіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За падтрымку пратэстоўцаў адкліканы і звольнены яшчэ адзін беларускі дыплямат