«Можам адказваць „Жыве белы гусь!“»: Інструктаж перад мітынгам за Лукашэнку. ВІДЭА

Ілюстрацыйнае фота. Праўладны мітынг за Лукашэнку на плошчы Незалежнасьці 12 верасьня

Увечары 16 верасьня карэспандэнт «Эўрарадыё» трапіў у Менску на інструктаж перад мітынгам прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і зьняў яго на відэа.

«Лёзунгі „За бацьку!“ не крычыце, бо пераробліваюць у вельмі непрыгожы лёзунг, — казаў „інструктар“ на плошчы Незалежнасьці. — Замест „Бе-Ла-Русь“ крычым „За Беларусь!“, каб нам ня ўставілі „Жыве!“. Калі шмат людзей ідзе, і крычаць „Жыве Беларусь!“, можам адказваць „Жыве белы гусь!“. Але гэта па жаданьні».

Прыхільнікі Лукашэнкі пайшлі па ходніках праспэкту Незалежнасьці зь дзяржаўнымі чырвона-зялёнымі, а таксама з георгіеўскімі сьцягамі, з крыжамі і абразамі.