16 верасьня сьледчыя выставілі Марыі Калесьнікавай абвінавачаньне па ч.3 ст.361 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем СМІ і сеткі Інтэрнэт»), паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі.
Марыя Калесьнікава застаецца пад вартай. Расьсьледаваньне працягваецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт: Калесьнікаву, Знака і Салея падазраюць у закліках да захопу ўлады7 верасьня Марыю Калесьнікаву затрымалі на вуліцы супрацоўнікі ў цывільным. 8 верасьня яе, а таксама прэс-сакратара Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і выканаўчага сакратара КР Івана Краўцова прадстаўнікі сілавых ведамстваў спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну, аднак Калесьнікава парвала свой пашпарт, і яе зноў затрымалі.
9 верасьня Сьледчы камітэт паведаміў, што сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака, а таксама адваката Віктара Бабарыкі Ільлю Салея падазраюць у «дзеяньнях, накіраваных на нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы».
12 верасьня зьняволеную Марыю Калесьнікаву перавялі зь менскага СІЗА ў турму № 8 у Жодзіна.