Фанаты салігорскага «Шахтара» абвясьцілі, што праз апошнія падзеі ў Беларусi спыняюць падтрымку каманды на сэктары, а таксама «абнуляюць» любую агрэсію ў бок ультрас іншых клюбаў.
«Мы занепакоеныя сытуацыяй у краіне, калі за сьмерці і зьбіцьцё людзей ніхто не нясе адказнасьці. Калі суды плююць на Канстытуцыю і законы. Калі сыстэма абясцэньвае чалавечае жыцьцё і лёс», — цытуе заяву заўзятараў спартовы рэсурс «Трыбуна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля воклічаў «Жыве Беларусь!» на стадыёне ў Салігорску ўзьніклі праблемы з набыцьцём квіткоў на футбол у Менску. Матч перанесьліТаксама салігорскія фанаты адзначаюць, што ў цяперашняй сытуацыі немагчыма ўявіць праявы агрэсіі да заўзятараў іншых футбольных клюбаў.
«Мы абвяшчаем нэўтралітэт да ўсіх фанацкіх рухаў нашай краіны — ажно да стабілізацыі сытуацыі. Мы апанэнты, але ня ворагі. Таксама пакуль мы спыняем актыўную падтрымку каманды на стадыёнах нашай краіны. Але, хлопцы, ведайце: мы заўсёды побач з вамі. Жыве Беларусь!», — падсумоўваюць фанаты «Шахтара».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля сотні беларускіх футбалістаў асудзілі міліцэйскі гвалт. ВІДЭА