З наступнага тыдня Літва спрашчае працэдуру выдачы візаў беларусам

Ланцуг салідарнасьці ў Вільні

Паводле МЗС Літвы, з 21 верасьня грамадзяне Беларусі змогуць атрымліваць нацыянальную літоўскую візу на паўгода, падаючы мінімальны пакет дакумэнтаў і доказ сваёй фінансавай забясьпечанасьці – сродкі на тры месяцы альбо абавязаньне юрыдычнай асобы забясьпечыць такія сродкі.

Такім чынам, да беларусаў будуць прад'яўляцца такія ж умовы выдачы нацыянальных візаў, як да грамадзян Аўстраліі, Японіі, Злучанага Каралеўства, ЗША, Канады, Новай Зэляндыі і Паўднёвай Карэі, паведамляе delfi.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму літоўцы заклапочаныя падзеямі ў Беларусі найбольш з усіх эўрапейцаў? Тлумачыць амбасадар