Падчас тэлефоннага званка Сьвятлана Ціханоўская падзякавала Івонцы Сурвіле за шматгадовую працу на карысьць незалежнай і свабоднай Беларусі і за падтрымку беларускай дыяспары, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.
Івонка Сурвіла ў сваю чаргу асабіста прывітала Сьвятлану Ціханоўскую з перамогай і выказала словы падтрымкі ад імя беларускай дыяспары і Рады БНР.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі – найвышэйшы кіроўны орган БНР, які з 1919 годц дзейнічае на эміграцыі і зьяўляецца адной з ключавых палітычных арганізацый беларускай дыяспары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Лукашэнка, калі сыдзе мірна, атрымае гарантыі бясьпекі»