Нэанацыст Максім Марцінкевіч (Цясак) наклаў на сябе рукі ў калёніі ў расейскім Чалябінску, абставіны ўдакладняюцца, паведамлляюць адразу некалькі крыніцаў: «РИА Новости», Baza, Mash и ТАСС.
Ён быў асуджаны ў 2018-м на 10 гадоў строгага рэжыму за напады на людзей, якіх лічыў наркагандлярамі.
Марцінкевіч быў вядомы як актывіст ультрарадыкальных нацыяналістычных арганізацый. Раней яго ня раз судзілі за распальваньне нянавісьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея: нэанацыста зь беларускімі каранямі асудзілі на 10 гадоў калёніі строгага рэжымуУ 2015 у Менску «Цесака» затрымалі і ўзялі пад варту ў межах крымінальнай справы за асабліва злоснае хуліганства. Марцінкевіча тады затрымалі пасьля бойкі зь беларускімі антыфашыстамі. Ён мае беларускія карані і рэгулярна прыяжджаў у Беларусь, падчас чаго здымаў правакацыйныя відэа і прапагандаваў «правыя ідэі».