Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікае ААН і АБСЖ неадкладна пачаць расьсьледаваньні фактаў гвалту з боку сілавікоў падчас кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Як вынікае з адмысловага дакладу, праваабаронцы сабралі сьведчаньні затрыманых пра зьбіцьцё і катаваньні, некаторыя выпадкі выходзяць за межы разуменьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ПАРЭ: Празрыстае і бесстароньняе расьсьледаваньне дзеяньняў сілавікоў — першы крок для аднаўленьня даверу грамадзян Беларусі да ўладаўПра згвалтаваньне дубінкай заявіў 30-гадовы праграміст. Яго затрымалі ў цэнтры Менскц 11 жніўня, а гвалт, зь ягоных слоў, учыніў старшы супрацоўнік АМАП у міліцэйскай машыне. Гэта малады чалавек пацьвердзіў мэдычнымі дакумэнтамі, дзе гаварылася аб зафіксаваных у яго гематомах у вобласьці машонкі, задняга праходу, а таксама чэрапна-мазгавой траўме і страсеньні мозгу.
«Амапаўцы патрабавалі разблякаваць тэлефон. Я адмовіўся. Паклікалі старшага. Ён стаў пагражаць — дубінку ў азадак засуну. Потым разрэзаў мне шорты і трусы ззаду, крыж-накрыж, крыкнуў сваім, ці ёсьць у каго прэзэрватыў. Я ляжаў на падлозе тварам уніз, але бачыў, як ён прэзэрватыў нацягвае на дубінку. І ён засунуў мне дубінку ў задні праход. Выцягнуў, зноў запатрабаваў пароль. Біў кулакамі і нагамі — па рэбрах, па твары, у зубы...»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нацыянальны сэгмэнт інтэрнэту стаў часткай тэхналёгій «каляровых рэвалюцый»,— МУС БеларусіУ Міністэрстве ўнутраных спраў заяву аб згвалтаваньні міліцыянтамі назвалі «фэйкам».
«Магу з усёй адказнасьцю заявіць, што няма ніводнага выяўленага факту згвалтаваньня з боку супрацоўнікаў міліцыі», — сказаў 16 верасьня падчас прэс-канфэрэнцыі першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. — Інфармацыя аб тым, што мелі месца згвалтаваньні, звычайны фэйк. Згвалціць у аўтазаку нельга", — перакананы міліцэйскі чыноўнік.