Аляксандар Лукашэнка праводзіць сёньня ў Менску сустрэчу з «палітычным актывам».
«Нібыта спантанная самаарганізацыя грамадзтва, высьпяваньне так званай рэвалюцыйнай сытуацыі, „нелегітымнасьць выбараў“ і да таго падобнае — усё гэта міты. Іх ушчэнт разьбівае глыбінны аналіз падзеяў, якія адбыліся задоўга да сёлетняй электаральнай кампаніі», — сказаў ён у сераду на сустрэчы з «палітычным актывам», піша агенцтва БелТА.
Лукашэнка сказаў, што акцыі пратэсту апазыцыі, якія ідуць пасьля выбараў, ня ёсьць чымсьці новым.
«Старэйшыя людзі памятаюць і не такое ў Беларусі, калі тысячы і тысячы людзей выходзілі ў 90-х на вуліцы, пераварочвалі машыны, палілі іх, кідалі „кактэйлі Молатава“ на першыя паверхі тады яшчэ не цяперашніх бутыкаў і крамаў, а ў вокны да звычайных людзей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Лукашэнка, калі сыдзе мірна, атрымае гарантыі бясьпекі»