Анастасія і Дар’я Лукашэнкі забралі дакумэнты зь ліцэю БДУ. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на словы самой унучкі Лукашэнкі Анастасіі.
Анастасія вучылася на гуманітарным профілі. Сёлета паступіла ў ліцэй і Дарʼя. Яна, як і старэйшая сястра, выбрала гуманітарны профіль.
Аб прычынах сыходу і аб тым, дзе яны будуць вучыцца, Анастасія не сказала. Зь ліцэю дзяўчаты сышлі, правучыўшыся ўсяго тыдзень.
Раней дакумэнты зь ліцэю забраў Коля Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саўка ды Грышка пра беларускую адукацыю і Колю Лукашэнку