Былы дэпутат Дзярждумы Расеі Ільля Панамароў лічыць, што Масква цяпер просіць ад Лукашэнкі «кіраванага транзыту». Такую думку ён выказаў у інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время».
«Мне здаецца, што там (у Крамлі) няма ніякіх ілюзій, што дні Лукашэнкі ва ўладзе палічаныя. Адпаведна, яму кажуць: «Давай, рабі канстытуцыйную рэформу, рабі паўторныя выбары, давай выберы чалавека ў сваім асяродзьдзі, якому ты давяраеш, выберы сабе ўласнае месца, але ўжо не як прэзыдэнта».
На думку Панамарова, Масква чакае ад Лукашэнкі, што ён сам прапануе свайго наступніка.
«А Масква гэта павінна ўзгадніць. Таму што ў Пуціна ўсё роўна асноўная задача – сесьці ў крэсла кіраўніка абʼяднанай дзяржавы ў 2024 годзе. Таму фігура, якая будзе выбраная і якая будзе каля стырна ў Беларусі, павінна будзе з гэтым пагадзіцца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Лукашэнка, калі сыдзе мірна, атрымае гарантыі бясьпекі»