Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 14 верасьня.
Кіраўнік дыпляматычнай місіі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што Эўразьвяз ня лічыць Лукашэнку законным прэзыдэнтам Беларусі
Двухпартыйная група з 13 амэрыканскіх сэнатараў унесла на разгляд рэзалюцыю, якая заклікае ўвесьці адрасныя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за падаўленьне мірных дэманстрацый у краіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Лукашэнкі не засталося ні кроплі легітымнасьці». Амэрыканскія сэнатары падрыхтавалі рэзалюцыю ў справе БеларусіМіжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch лічыць, што Рада правоў чалавека ААН павінна арганізаваць маніторынг парушэньняў у Беларусі, каб потым прыцягнуць да адказнасьці датычных да іх асоб
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Human Rights Watch: «Беларусь парушыла цэлы шэраг міжнародных абавязаньняў»Тэхналягічная кампанія Sandvine Inc. скасавала ўгоду зь Беларусьсю, заявіўшы, што Менск выкарыстоўвае яе тэхналёгіі для парушэньня правоў чалавека
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканская кампанія, чыя тэхніка ўжывалася для блякаваньня інтэрнэту, скасавала кантракт зь БеларусьсюВатыкан умяшаўся ў справу мітрапаліта Кандрусевіча, якому беларускія ўлады не дазваляюць вярнуцца ў краіну і анулявалі пашпарт
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ватыкан настойвае на вяртаньні мітрапаліта Кандрусевіча ў Беларусь, чаму перашкаджаюць беларускія ўладыУ Менску судзяць фотакарэспандэнтаў Аляксандра Васюковіча і Ўладзя Грыдзіна. Іх вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Справы накіравалі на дапрацоўку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справы фотакарэспандэнтаў Васюковіча і Грыдзіна адправілі на дапрацоўку. Іх судзяць за несанкцыянаваную акцыюПскоўскія дэсантнікі прыбылі з Расеі ў Беларусь для ўдзелу ў вучэньнях «Славянскае братэрства — 2020», сэрбы ад удзелу адмовіліся
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства», сэрбы не прыехаліБольш за 700 хасідаў, якія ехалі ва ўкраінскі горад Умань сьвяткаваць Новы год, застаюцца на нэўтральнай паласе паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Украінскія ўлады не пускаюць іх на сваю тэрыторыю праз каранавірус
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На нэўтральнай паласе паміж Беларусьсю і Ўкраінай застаюцца больш за 700 хасідаў. ФОТА, ВІДЭАЗаснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада замарозіў ініцыятыву кампаніі Protect Belarus па дапамозе супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія страцілі працу, бо адмовіліся выконваць злачынныя загады: «Я не хачу, каб яшчэ кагосьці, не датычнага да маёй ініцыятывы, пасадзілі ў турму»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальнік PandaDoc замарозіў праект па дапамозе сілавікам, які звольніліся з органаў12 беларускіх кампаній, якія прадстаўляюць галіну інфармацыйных і камунікацыйных тэхналёгій, а таксама «зялёную» энэргетыку, прынялі рашэньне аб пераносе сваёй дзейнасьці ў Латвію
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12 беларускіх IT-кампаній вырашылі «эміграваць» у Латвію