Кацярыну Андрэеву і Максіма Калітоўскага аштрафавалі на 1375 рублёў кожнага за «парушэньне заканадаўства аб СМІ» (справу аб «непадпарадкаваньні міліцыі» «накіравалі на дапрацоўку»), перадае БАЖ.
Іх трымалі ў няволі з 12 верасьня. Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), суд Кастрычніцкага раёну Менску 15 верасьня разгледзеў адміністрацыйныя справы ў дачыненьні да журналістаў па арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).
Таксама на Калітоўскага і Андрэеву былі складзеныя пратаколы па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне міліцыі).
Суд адправіў іх на дапрацоўку. Здымачную групу «Белсату» затрымалі падчас асьвятленьня жаночага маршу 12 верасьня ў Менску, журналістаў пасадзілі ў мікрааўтобус і адвезьлі ва УУС Кастрычніцкага раёну Менску. Па інфармацыі БАЖ, у журналістаў было канфіскавана абсталяваньне. Трое сутак Андрэева і Калітоўскі правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня і выйшлі на свабоду пасьля суду.