«Самая вялікая мара — быць свабоднымі». Нобэлеўскі ляўрэат Марыё Варгас Льлёса выказаўся пра Беларусь

Марыё Варгас Льёса

Нягледзячы на пандэмію, у Бэрліне распачаўся традыцыйны міжнародны літаратурны фэст. Сярод гасьцей Internationales Literaturfestival Berlin — мноства літаратурных зорак, піша dw.de.

Адзін з самых вядомых — пэруанскі празаік і драматург Марыё Варгас Льлёса.

Ён узяў удзел у дыскусіі, падчас якой абмяркоўвалі ролю культуры і літаратуры ў станаўленьні і абароне дэмакратыі. Пісьменьнік падкрэсьліў у сваім выступе, што літаратура — ня проста ўпрыгожваньне дэмакратыі, а чытаньне — ня проста спосаб бавіць вольны час, не забава.

«Літаратура павінна быць «зброяй, з дапамогай якой мы можам весьці барацьбу супраць таго, што лічым няправільным у грамадзтве», — сказаў пісьменьнік.

Льлёса падкрэсьліў, што тое, што адбываецца ў Беларусі, а таксама ў Вэнэсуэле, Нікарагуа, на Кубе і ня толькі там, паказвае, як важна для мастацтва і літаратуры адкрываць магчымасьці, абуджаць жаданьне пераменаў.

«Мы пачынаем марыць, — сказаў ён, — а потым пачынаем рэалізоўваць нашыя мары. І самая вялікая мара — быць свабоднымі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вольная Беларусь — гэта жанчына». Польская набэлістка пра беларускіх жанчын у палітыцы