У Менску студэнты-юрысты правялі пэрформанс з завязанымі вачыма

Пікет студэнтаў юрыдычнага факультэту БДУ

Студэнты юрыдычнага факультэту БДУ ў Менску «паказалі сучасную мадэль беларускай Фэміды», прадэманстраваўшы парушаныя артыкулы Канстытуцыі Беларусі.

Студэнты з завязанымі вачыма трымалі ў руках вытрымкі зь беларускіх законаў, якія «груба парушаюцца штодня».

Тым часам у Менску студэнты хімічнага факультэту БДУ сьпяваюць «Тры чарапахі», а на праспэкце Дзяржынскага пашыхтаваўся «ланцуг салідарнасьці» зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.