У падтрымку людзей на плошчах Беларусі і на франтах Украіны напісалі песьню на дзьвюх мовах

Марш герояў у Менску 13 верасьня

Творчы дуэт з Украіны UYAVA x Div Cha напісаў песьню салідарнасьці па-беларуску і па-ўкраінску.


«Наша мэта — падтрымаць тых, хто стаіць сьцяной на фронце ва Ўкраіне і на плошчах Беларусі. Мы верым, што гэтая песьня сагрэе сэрцы», — кажуць аўтаркі песьні, украінка Юлія Сьвірідава і беларуска Алена Саладуха.

«Мы хочам зьвярнуць увагу на тое, што за межамі тэлешоў і онлайн-конкурсаў песень ідзе вайна. Нам баліць тое, што адбываецца на нашай радзіме. Такім чынам, мы напісалі гэтую песьню, кожны на сваёй мове. Хоць відэа здымалася на тэлефонную камэру, а голас — на дыктафон, справа ня ў якасьці, а ў сутнасьці. Мы верым, што гэтая песьня сагрэе сэрцы».

Я буду маліцца, мама.

Сваімі песьнямі, сваімі вершамі.

Ня можа быць па-іншаму.

Ня можа быць па-іншаму.

І ми з тобою тут стіною

Від усіх вітрів, від усілякого горя.

Я — з тобою, ти — зі мною.

Вистоємо!

Свобода — то наша зброя!