Судзьдзя прыняў рашэньне, што Яўген удзельнічаў у мітынгу.
6 верасьня Яўген Мікалаевіч з 14 гадзін знаходзіўся на плошчы Леніна ў Пінску, выконваў рэдакцыйнае заданьне, паведамляе ягоны сайт «Медыя-Палессе».
У 14:20 Яўгена затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў ГАУС, нягледзячы на тое, што журналіст меў пры сабе бэйдж і пасьведчаньне.
Суд прызначылі на 9 верасьня. 9 верасьня судзьдзі паказалі фота зь месца падзей і рэдакцыйнае заданьне. Суд перанесьлі на 14 верасьня, каб дапытаць супрацоўніка міліцыі ў якасьці сьведкі.
Выявілася, што сьведка Яўгена не затрымліваў, толькі бачыў, як журналіста вялі да аўтамабіля. Пра гэта і паведаміў судзьдзі.
Судовае пасяджэньне доўжылася 5 хвілін. Абвяшчэньне рашэньня суду перанеслі на 15 верасьня, на 9.00. Сёньня судзьдзя вырашыў, што Яўген вінаваты. Пакаранне — 10 сутак. Яўгена пакуль не ўзялі пад варту.