Тытуляваная беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка разам з шэрагам вядомых спартоўцаў выступіла супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і тэрору з боку сілавікоў на вуліцах Беларусі пасьля 9 жніўня.
У вялікім інтэрвію праекту «Морква» яна расказала Каці Маркоўскай, чаму ходзіць на ўсе мірныя маршы і чым спартоўцам пагражаюць за гэта.
Алена Леўчанка ня згодная з тэзай «спорт па-за палітыкай» і кажа, што сваімі дасягненьнямі гадамі стварала добры імідж дзяржаве, які чыноўнікі ад спорту заўсёды імкнуліся выкарыстаць на сваю карысьць.
Баскетбалістка, вядомая ў мінулым яшчэ і шчырай фатасэсіяй з афіцыйным чырвона-зялёным сьцягам, кажа, што цяпер ня супраць зрабіць нешта падобнае зь бел-чырвона-белым, які лічыць сапраўдным сымбалем Беларусі.
Гэтае інтэрвію падрыхтавана з выкарыстаньнем матэрыялаў БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад мужчынскай годнасьці ў гэтага рэжыму нічога не засталося», — баскетбольная зорка Алена Леўчанка