Перамовы Лукашэнкі з Пуціным завяршыліся — ішлі больш за чатыры гадзіны, паведамляе блізкі да прэс-службы Лукашэнкі канал «Пул первого».
Гэтыя перамовы анансавалі ў фармаце «адзін на адзін», адкрытая частка была даволі кароткая. Па заканчэньні перамоваў не плянавалі падпісваць дакумэнты і даваць прэс-канфэрэнцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што сказаў Пуцін падчас перамоваў з Лукашэнкам: крэдыт, АДКБ, канстытуцыйная рэформа
Лукашэнка, зьвяртаючыся да Пуціна, таксама заявіў:
- Мы не ваявалі, не стралялі і ня кідаліся палкамі. Але прадэманстравалі сваю рашучасьць. А вы прадэманстравалі, што беларускія межы — гэта межы саюзнай дзяржавы.
- Што тычыцца дамовы аб саюзнай дзяржаве. Мы ішлі да гэтага паступова. І ня мы развальвалі СССР, а атрымалі такую спадчыну. 10 мільёнаў чалавек занятыя на працы прадпрыемстваў, якія завязаныя ў каапэрацыі дзьвюх краінаў. Асноўны рынак для Беларусі — Расея. Вось і ўся эканоміка. Яна ляжыць у аснове ўсяго. Мы заўсёды прытрымліваліся такой лініі. А апошнія падзеі паказалі, што нам шчыльней трэба супрацоўнічаць са старэйшым братам. Мы яшчэ да выбараў дамаўляліся аб актывізацыі пытаньняў эканамічных адносінаў.
- Па абароне мы заўсёды, як людзі вайсковыя, прытрымліваліся адной тактыкі: сабачыцца можам па любых пытаньнях, але абарона і бясьпека ніколі не выклікала спрэчак і сумневаў. Сплянуем вучэньні на гады наперад і будзем рабіць гэта разам. Навошта бразгаць гусеніцамі ля межаў саюзнай дзяржавы? За 15 км ад мяжы выкінулі ў Літве батальён NATO. Нам трэба не дапусьціць памылак Вялікай Айчыннай вайны. Яны з намі ня лічацца, і мы ня будзем азірацца. Калі вы падтрымаеце гэты тэзіс, будзем рыхтаваць свае арміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заяўляў, што Расея дасьць мільярд, Пуцін даў нават больш